На адной з пляцовак на Маладзечаншчыне. Фота УУС Мінаблвыканкама.

Плантацыю канопляў аператыўнікі знайшлі ў садовым таварыстве паблізу Алёхнавічаў. Гаспадар пляцоўкі – 79-гадовы мінчанін.

На ўчастку плошчай каля сямі квадратных метраў мужчына вырошчваў каноплі для пчол. Паводле яго слоў, гэта расліна вельмі карысная для насякомых. Аднак аператыўнікі не паверылі пчаляру.

Склалі адміністрацыйны пратакол па арт. 16.1 КаАП Рэспублікі Беларусь «Пасеў або вырошчванне забароненых да апрацоўкі раслін ці грыбоў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы». Каноплі знішчылі.

Усяго за жнівень у поле зроку праваахоўнікаў трапіла дзесяць чалавек. У асноўным, гаспадары макавых пляцовак.

Вырошчваюць забароненыя расліны і гарадскія жыхары. Згодна з дзейным заканадаўствам, парушальнікаў могуць папярэдзіць альбо пакараць рублём да дваццаці базавых велічынь.

Участкі, засеяныя дзікарослымі каноплямі, знайшлі і паблізу Алёхновічаў і Ракуцёўшчыны. Усе расліны скасілі і знішчылі.

За жнівень міліцыянеры знайшлі і знішчылі чатыры кілаграмы маку і звыш 25 кілаграмаў канопляў.

Такія прамежкавы вынікі спецаперацыі «Мак».

• Текст доступен на языке: Русский