Фота hockey.by

«Дынама» выйграла трэці матч запар у хакейным чэмпіянаце краіны. Падапечныя Краўчанка абыгралі «Ліду» з лікам 2:1. Шайбамі адзначыліся Амбражэйчык і Баярчук.

Перамога над лідскай камандай забяспечыла дынамаўцам першае месца ў турнірнай табліцы.

Дзмітры Краўчанка, галоўны трэнер «Дынама-Маладзечна» для hockey.by:

– Хачу павіншаваць нашых заўзятараў з перамогай і падзякаваць за тое, што яны прыехалі падтрымаць нас. Гульня атрымалася двухбаковавострай. Скажу так: мы закінулі на адну шайбу больш. Дадаць няма чаго.