Беларус на фуры трапіў у страшную аварыю ў Расіі. Загінулі чатыры чалавекі

Трагедыя здарылася ўвечары 1 верасня на 688 км дарогі М-4 «Дон» у Паўлаўскім раёне (Варонежская вобласць), паведамляе расійская паліцыя.

Насустрач МАЗу выехаў Nissan Note, пад кіраваннем 57-гадовага жыхара Варонежа. Там Nissan сутыкнуўся з фурай, за рулём якой знаходзіўся 57-гадовы беларус. Ад удару грузавік урэзаўся ў дзве легкавушкі.

Загінулі чатыры чалавекі: кіроўцы Nissan і Citroen, а таксама 53-гадовая жанчына і 15-гадовы хлопец з Opel.

Траўмы атрымаў дзесяцігадовы школьнік і кіроўца МАЗа. Іх даставілі ў бальніцу.

• Текст доступен на языке: Русский