Пра транспартны сродак без гаспадара на лінію 102 паведаміла маладзечанка вечарам 6 жніўня.

Міліцыянеры знайшлі каля дома №12 па вуліцы Галіцкага скутар “Вайпер Легенд”. Яго завезлі ў РАУС.

Пакуль невядома, хто гаспадар скутара. Паводле дадзеных “ДАІ Цэнтр”, двухколавы транспарт не зарэгістраваны. Ніхто не звяртаўся ў міліцыю з заявай, што згубіў яго.

Калі вы штосьці ведаеце пра гэты скутар або яго гаспадара, калі ласка, паведаміце ў райаддзел міліцыі. Тэлефоны: (8-029) 878-65-93, (8-0176) 77-16-56 або 102.

• Текст доступен на языке: Русский