Фота dynamo-brest.by/

У гэты панядзелак, 3 верасня, у Ашмянах прайшла афіцыйная сустрэча прадстаўнікоў футбольнага клуба «Дынама-Брэст» з кіраўніцтвам раёна, у ходзе якой было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве і адкрыцці філіяла акадэміі «Дынама-Брэст».

Таксама на сустрэчы намецілі карту па развіцці футбола і падрыхтоўцы спартыўнага рэзерву ў рэгіёне.

Філіял будзе ў Ашмянах, яго назвалі «Паўночны Захад». Акадэмія будзе ахопліваць не толькі непасрэдна Ашмяны, а таксама Астравец, Смаргонь, Іўе і іншыя бліжэйшыя рэгіёны.

Уся інфраструктура, неабходная для падрыхтоўкі футбалістаў, размешчаная вельмі кампактна і ўключае ў сябе месца для пражывання і харчавання дзяцей, агульнаадукацыйную школу, а таксама трэніровачны комплекс.

Афіцыйнае адкрыццё філіяла пройдзе 1 лістапада, але ўжо 28 і 29 верасня адбудзецца адборачны фестываль, дзе будуць адабраныя першыя вучні філіяла акадэміі.

Фота dynamo-brest.by

• Текст доступен на языке: Русский