Фота greenloft.ru.

Гэта Сяргей Гайчук – жыхар Ільі, майстар Ільянскага лясніцтва.

Як паведамляюць у Вілейскім доследным лясгасе, іх супрацоўніка ўключылі ў склад нацыянальнай каманды Міністэрства лясной гаспадаркі, якая будзе прадстаўляць Беларусь на сусветных спаборніцтвах і адкрытых чэмпіянатах вальшчыкаў лесу.

Па словах намесніка дэрэктара Вілейскага доследнага лясгаса Таццяны Анішчык, у каманду уваходзяць пяць чалавек: чатыры – дарослыя і адзін юніёр.

Сяргей ужо не раз выступаў на падобных спаборніцтвах.

Цяпер у складзе нацыянальнай каманды два прадстаўнікі Вілейшчыны – Валеры Дуровіч і Сяргей Гайчук.

– Канешне, гэта вельмі добрая навіна. Асабліва перад такімі важныммі для нас датамі –  прафесійным святам і 80-годдзем Вілейскага доследнага лясгаса, – падсумавала Таццяна Анішчык.