Фота onliner.by.

Спецыялісты Дзяржнагляду праверылі крамы нізкіх цэнаў у Вілейцы і знайшлі парушэнні.

Абарона жыцця і здароўя людзей – адна з найважнейшых мэт працы інспекцыі Дзяржстандарту. А яшчэ – папярэджанне дзеянняў прадаўцоў, якія падманваюць пакупнікоў, хаваючы сапраўдную якасць сваёй прадукцыі.

Таму спецыялісты інспекцыі правяраюць, як у крамах выконваюць патрабаванні тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза і іншых тэхнічных нарматыўных прававых актаў.

Знайшлі парушэнні ў крамах двух вілейскіх прадпрымальнікаў

Падчас праверкі ўвагу надавалі харчовай і электратэхнічнай імпартнай прадукцыі, таварам лёгкай прамысловасці для дзяцей і падлеткаў, асабліва вырабам, якія пастаўляюць з Сярэдняй Азіі па нізкіх цэнах.

На працягу гэтага года правяралі, ці па правілах рэалізуюць тавары па нізкіх цэнах у дзвюх крамах індывідуальных прадпрымальнікаў у Вілейцы:

– у краме «Зручная», прадпрымальнік Новік Ю.Г .;

– у краме «Усе сезоны», прадпрымальнік Шпакоўская Т.І.

Спецыялісты Дзяржнагляду заўважылі наступныя парушэнні:

– па маркіроўцы: не было зусім ніякай інфармацыі або адсутнічала назва і юрыдычны адрас вытворцы, дата вырабу, склад, сімвалы па доглядзе.

Што парушалі

Калі ў маркіроўцы няма знака ЕАС, значыць, прадукцыя не праходзіла працэдуру

пацвярджэння адпаведнасці. Гэта павінна насцярожыць пакупніка. Ці варта рызыкаваць здароўем, кіруючыся толькі цаной?

– па адсутнасці дадзеных аб пацвярджэнні адпаведнасці;

– па бяспецы. У камплекце для нованароджаных (распашонка, паўзункі, бодзі,

шкарпэткі) узбекскай вытворчасці швы выкананыя ўнутры вырабаў, а павінны быць звонку (ІП Новік Ю.Г). У дзіцячых басаножках з невядомай краіны памераў 21-22 двух найменняў заўважылі адкрытую пятку. А гэта не дапускаецца.

Узбекскі касцюм для дзіцяці да года выраблены з выкарыстаннем палімерных нітак. А павінны быць з натуральных (ІП Шпакоўская Т.І.).

Танны тавар – не заўсёды якасны

Пасля праверак спецыялісты Дзяржнагляду забаранілі прадаваць пэўныя партыі прадукцыі. Гаспадарам рэкамендавалі ліквідаваць парушэнні. Ужылі меры адміністрацыйнай адказнасці.

Калі вы купляеце рэч, неабходна ўважліва вывучыць маркіроўку прадукцыі: звярнуць увагу на вытворцу, склад, тэрміны прыдатнасці. Вы маеце права запатрабаваць у прадаўца дакументы, якія пацвярджаюць якасць і бяспеку тавару (сертыфікат, дэкларацыю аб адпаведнасці).

Калі такія дакументы ёсць, гэта гарантыя якасці і бяспекі прадукцыі.

Будзьце асабліва ўважлівыя пры набыцці імпартных тавараў на выставах, кірмашах, па-за гандлёвым аб’ектам. Памятаеце, што танны тавар не заўсёды можа быць якасным. Аддавайце перавагу правераным вытворцам.

• Текст доступен на языке: ruРусский