Фота gp.by.

У сувязі з набліжэннем уздыму захворвання насельніцтва на вірусныя і іншымі сезоннымі інфекцыямі Міністэрства аховы здароўя даручыла забяспечыць бесперабойную наяўнасць у аптэках процівірусных лекаў, паведамляе БЕЛТА.

Пра гэта гаворыцца ў лісце за подпісам міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка, размешчаным на сайце ведамства.

Кіраўнікам аптэчных арганізацый усіх формаў уласнасці даручана прыняць вычарпальныя меры па фарміраванні запасу і забеспячэнні ад верасня па красавік бесперабойнай наяўнасці лекавых сродкаў для прафілактыкі і лячэння сезонных вірусных і бактэрыяльных інфекцый: гарачкапаніжальных, болесуцяшальных і супрацьзапаленчых, імунамадулюючых, супрацьмікробных і супрацьвірусных.

Кіраўнікам суб’ектаў гаспадарання ўсіх формаў уласнасці, якія займаюцца прамысловай вытворчасцю лекаў, неабходна прыняць меры па забеспячэнні напрацоўкі і бесперабойных паставак гэтых лекавых сродкаў, у тым ліку ў форме раствораў (парашкоў для падрыхтоўкі раствораў) для ін’екцый / інфузій па заяўках арганізацый аховы здароўя.

Для ацэнкі эфектыўнасці лекавага забеспячэння насельніцтва ў гэты перыяд Міністэрства аховы здароўя арганізуе маніторынг аптэк усіх формаў уласнасці.

• Текст доступен на языке: Русский