На вілейскіх могілках. Фота аўтара.

У чэрвені Вілейскі выканкам прыняў рашэнне, згодна з якім заезд на могілкі на Вілейшчыне, стаў платным.

У канцы жніўня на чарговай сесіі Савета дэпутатаў разгледзелі прапанову вілейчука Іосіфа Маціюна адмяніць платны заезд. Аднак большасць дэпутатаў прагаласавала за тое, каб пакінуць рашэнне выканкама без змяненняў.

Сёння грамадскія актывісты ў Вілейцы збіралі подпісы за тое, каб плату ўсё ж адмяніць.

На вілейскім рынку подпісы збіралі з раніцы да 14.00. У такі ж час актывісты будуць там у пятніцу, суботу і нядзелю.

За два дні сабралі каля чатырохсот подпісаў.

• Текст доступен на языке: Русский