Ад 6 да 9 верасня на тэрыторыі Мінскай вобласці правядуць прафілактычную акцыя «Цвярозы кіроўца».

У гэтыя выхадныя дні ДАІ Мінскай вобласці будзе ажыццяўляць нагляд за дарожным рухам ва ўзмоцненым рэжыме. Нарады ДПС будуць набліжаны да месцаў гандлю спіртнымі напоямі, забаўляльных устаноў (кафэ, дыскатэкі, сельскія клубы), месцаў масавага адпачынку.

За 8 месяцаў гэтага года супрацоўнікі ДАІ Мінскай вобласці выявілі 2 578 кіроўцаў у стане ап’янення, з іх паўторна – 102.

За гэты перыяд на тэрыторыі Мінскай вобласці па віне нецвярозых кіроўцаў здарылася 52 дарожна-транспартных здарэння, у якіх 14 чалавек загінулі і 53 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, альбо перадачу права кіравання нецвярозаму, а таксама адмову ад праходжання агляду прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення права кіравання ўсімі відамі транспартных сродкаў тэрмінам на 3 гады і штрафам ад 50 да 100 базавых велічынь.

• Текст доступен на языке: Русский