Фота kp.by

Ілан Макс адказаў у Твітэры, што не дарыў Лукашэнку Тэслу. 

У эфіры СТВ некалькі дзён таму Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў яго ёсць Тэсла і яе падарыў сам Ілан Маск.

– У мяне ёсць электрычная машына Tesla. Я часам яе тэстую. Маск падарыў, – распавядаў Лукашэнка.

Аднак сёння бізнэсмэн адказаў у Твітэры “Беларускага Партызана”, што не рабіў падарункаў Лукашэнку.

• Текст доступен на языке: Русский