Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам у Брэсце, што Беларусь магла б сумесна з Расеяй ці Украінай правесці Алімпіяду.

Лукашэнка адзначыў правядзенне ў краіне маштабных спартыўных форумаў, у тым ліку II Еўрапейскіх гульняў, лёгкаатлетычнага матчу Еўропа – ЗША, будучы сумесны з Латвіяй чэмпіянат свету па хакеі і іншыя спаборніцтвы.

– Вядома, нам цяжка спаборнічаць з гігантамі, але, дапусцім, з украінцамі або расіянамі мы можам Алімпіяду правесці. Аб’екты пад Алімпійскія гульні ў нас гатовыя. Зараз Нацыянальны футбольны стадыён пабудуем і для водных відаў спорту, застанецца футбол. у Расіі ўся інфраструктура створана пад футбол. Можам папросту з імі прыняць Алімпіяду. І тут у асноўным летняю правесці – у Беларусі – з дапамогай расіян ці ўкраінцаў. у іх ёсць аб’екты, якіх нам не хапае, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка падкрэсліў, што краіне выгадна праводзіць буйныя спартыўныя спаборніцтвы. Ён адзначыў, што пры правядзенні II Еўрапейскіх гульняў летам гэтага года былі сэканомлены сродкі.

– Нават не ўсе выкарыстоўвалі, што вылучалі. Мы нічога не страцілі. Толькі ў плюс, – сказаў Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што дзякуючы правядзенню падобных спартыўных форумаў Беларусь імкнецца зарэкамендаваць сябе са станоўчага боку ў якасці краіны-гаспадыні, каб і ў будучыні мець магчымасць прымаць падобныя або нават больш значныя спаборніцтвы.

• Текст доступен на языке: Русский