На 95 тысяч рублёў: маладзечанскія праваахоўнікі раскрылі буйную афёру

Супрацоўнікі аддзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Маладзечанскага РАУС выкрылі службовую асобу ў здзяйсненні ашуканскіх дзеянняў у асабліва буйным памеры. Шкоду ацэньваюць дзесяткамі тысяч рублёў.

41-гадовы маладзечанец кіраваў арганізацыяй, якая займаецца дылерствам. Кампанія заключыла дагавор на пастаўку 300 тон пшаніцы ў адно з найбуйнейшых вытворчых прадпрыемстваў Маладзечанскага раёна. Фірма працавала на ўмовах стоадсоткавай перадаплаты за тавар.

Прадпрыемства прадавала збожжавыя па заведама заніжаным кошце – 311 рублёў за тону, у той час як рынкавы кошт вар’іраваўся як мінімум ад 350.

На рахунак пастаўшчыка паступілі 94 тысяч рублёў. Аднак зерне заказчыку так ніхто і не паставіў. Збожжавы тавар для маладзечанскага завода «ішоў» з Бранскай вобласці. Аператыўнікі ўстанавілі, што на момант здзелкі не было ніякіх узаемаадносін з замежнай кампаніяй. А значыць і прынятых на сябе абавязацельстваў па пастаўцы пшаніцы Маладзечанская кампанія выканаць не магла.

Далей 240 тон ўсё ж даставілі ў засекі, але замест таго, каб выканаць абавязацельствы перад заказчыкам, паспяхова рэалізавалі збожжа на бок.

Праваахоўнікі высветлі, што да схемы «збожжавага» махляра былі прыцягнутыя некалькі сумніўных фірмаў. Па факце кіравалі імі староннія асобы, але ўсе яны падкантрольныя аднаму шэфу – намесніку дырэктара дадзенай кампаніі. За кошт такіх арганізацый з абароту вывелі фінансавыя рэсурсы фірмы. Актывы перадаваліся падшэфным кампаніям у якасці пазыкі і аплаты за неіснуючыя паслугі. Акрамя таго, фігурант заключаў дагаворы аб уступцы патрабаванні для пагашэння дэбіторскай запазычанасці з боку як мінімум трох прадпрыемстваў. У выніку з «чыстым сумленнем» кіраўніцтва і нулямі на рахунках фірма спыніла існаванне.

У дзеяннях падазраванага праваахоўнікамі угледжаныя прыкметы складу злачынства, прадугледжанага ч. 4 арт. 209 КК Рэспублікі Беларусь «Махлярства». Яму пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі. Матэрыяльны ўрон склаў каля 94 тысяч рублёў.

• Текст доступен на языке: Русский