Пракуратура праверыла, як дзяржорганы ў Маладзечне і Мядзеле працуюць з сіротамі. Ёсць парушэнні

Так, на Маладзечаншчыне статус сірот дзеці набывалі пазней, чым трэба.

Яго прысвойвалі не на падставе першасных дакументаў пра адсутнасць апекі бацькоў, як былі павінны, а на падставе рашэння суда аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў.

На Мядзельшчыне і ў Салігорскім раёне недастаткова кантралявалі выкарыстанне сацыяльнага жылля для сірот.

Устанавілі, што адна з такіх кватэр пуставала два гады. У другой жыў чужы чалавек. Часам сацыяльнае жыллё было ў дрэнным стане. І сіроты вымушаныя былі з’язджаць у іншыя месцы.