За сем вугроў рыбак атрымаў рэальны тэрмін і штраф 18 тысяч рублёў

19 ліпеня 31-гадовы бацька дваіх дзяцей са Свіры адправіўся з таварышам на возера Мядзел каля вёскі Стругалапы, піша onliner.by.

Лавіў калабашкамі – прылада з пенапластавым паплаўком.

На наступную раніцу ў яго ў машыне знайшлі сем вугроў, якіх забаронена лавіць аматарам. Налічылі шкоду ў 13,4 тысячы рублёў, завялі крымінальную справу. На днях абвясцілі прысуд.

Інспектары прыродааховы затрымалі рыбака на досвітку 20 ліпеня, калі за ім прыехаў таварыш, каб забраць здабычу, лодку і снасці. Акрамя вугроў, што ляжалі ў мяшку на пярэднім сядзенні, у машыне знайшлі 107 калабашак. Рыбак не адмаўляў, што злавіў вугра. Пазней дома ў яго знайшлі яшчэ сто метраў сетак.

Намеснік пракурора Мядзельскага раёна Андрэй Гавета, які прадстаўляў у судзе і дзяржабвінавачанне, удакладніў Onliner, што заяўленую шкоду абвінавачаны так і не кампенсаваў. Гэта было ўлічана пры вынясенні прысуду.

Таксама адбілася тое, што мужчыну раней ужо каралі за браканьерства і парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства. Падчас следства і судовага працэсу ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе. Пад варту яго ўзялі пасля вынясення прысуду.

2 верасня суд Мядзельскага раёна прызначыў рыбаку пакаранне ў выглядзе года і трох месяцаў калоніі агульнага рэжыму і штрафу ў 150 базавых велічынь (3825 рублёў).

Таксама ён павінен заплаціць 669 рублёў дзяржпошліны. Акрамя таго, на ім так і вісіць прычыненую прыродзе шкоду — 13 387 рублёў 50 капеек. Разам вугры абышліся ў 17 911,5 рубля і частка жыцця. Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны.

 

• Текст доступен на языке: Русский