Перад пачаткам святочных мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 1000-годдзя Брэста, у жыхароў горада адбіраюць зброю. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў брэсцкі блогер Сяргей Пятрухін.

Адна з берасцеек напісала блогеру, што на днях ёй патэлефанаваў міліцыянер, які сказаў, што трэба апячатаць сейф, у якім яе муж захоўвае паляўнічую стрэльбу, піша tut.by.

На гэта жанчына адказала, што цяпер яна не ў горадзе і ў яе няма магчымасці прыехаць дадому. На гэта супрацоўнік міліцыі адказаў: «Тады я апячатаю вашу кватэру і да дзевятага (калі завершыцца святкаванне юбілею горада), калі ласка, не заходзьце туды, не маеце права».

Берасцейка патэлефанавала ў міліцыю, дзе ёй пацвердзілі, што сапраўды, да васьмі раніцы ўсю гладкаствольную зброю часова канфіскуюць, а наразную апячаталі. Пры адсутнасці дома гаспадароў жыллё будзе апячатана да 9 верасня. Жанчына выказала здагадку, што такія меры звязаныя з прыездам на святкаванне «важных асоб».

У МУС tut.by пацвердзілі: напярэдадні свята зброю ў насельніцтва вырашылі часова забраць, а наразную – апячатаць. Робіцца гэта для забеспячэння бяспекі.

Варта нагадаць, што ў Законе «Аб зброі» сказана, што супрацоўнікі органаў унутраных спраў могуць «забіраць на часовае захоўванне ва уласнікаў, уладальнікаў на законных падставах зброю і боепрыпасы ў мэтах забеспячэння бяспекі ахоўных асоб і ахоўных аб’ектаў».

А вось на пытанне, ці можа міліцыянер у адсутнасць гаспадароў апячатаць жыллё, у якой сейф з зарэгістраванай зброяй, у МУС одназначна адказаць не змаглі.