У маі ў адным з буйных прадпрыемстваў Смаргоні пры выкананні рамонтных работ скрабковага ланцужнога канвеера адбыўся няшчасны выпадак з 22-гадовым слесарам па рамонце і абслугоўванню абсталявання. У выніку адбылася смяротная вытворчая траўма.

Спецыяльнае расследаванне няшчаснага выпадка ўстанавіла, што яго прычынай стала невыкананне абавязкаў па ахове працы кіраўніком структурнага падраздзялення. Ён да заканчэння рамонтных работ канвеера не забяспечыў усталёўку верхняга ахоўнага вечка канвеера перад пробным пускам. Падключыў канвеер да крыніцы электрасілкавання, тым самым не выключыў выпадковы пуск канвеера. З-за гэтага канвеер запусціўся і зацягнуў работніка круцельнымі элементамі ў ніжнюю частку.

Для прафілактыкі вытворчага траўматызму пры выкананні работ па тэхнічным абслугоўванні і рамонце транспартных сродкаў бесперапыннага дзеяння (канвеераў) працы па тэхнічным абслугоўванні і рамонце абсталявання павінны выконвацца пры выключым абсталяванні.

Пры гэтым абсталяванне адключаецца ад усіх крыніц энергіі і прымаюцца меры супраць яго выпадковага ўключэння.

• Текст доступен на языке: Русский