У Маладзечне на Віленскай машына збіла дзяўчыну

Здарэнне адбылося ў 7.50 трэцяга верасня. 

20-гадовы кіроўца-маладзечанец ехаў па вуліцы Віленскай на аўтамабілі Фольксваген Пасат. Па словах кіроўцы, ён рухаўся з хуткасцю, не большай за сорак кіламетраў у гадзіну.

Прыкладна за дзесяць метраў ён заўважыў, што па пешаходным пераходзе дзяўчына пераходзіць дарогу.

– Кіроўца пачаў тармазіць. Аднак быў дождж, слізкі асфальт. Ён не паспеў спыніцца і наехаў на дзяўчыну. Здарэнне адбылося каля таго месца, дзе раней стаяла “сцякляшка” – кажа інспектар ДАІ Маладзечна Сяргей Бартош.

Кіроўца выклікаў хуткую дапамогу і чакаў супрацоўнікаў ДАІ.

Дзяўчыну забралі ў траўматалагічнае аддзяленне бальніцы. У яе закрытая чэрапна-мазгавая траўма, раны.

На кіроўцу склалі пратакол за тое, што ён не прапусціў пешахода на пераходзе.

 

• Текст доступен на языке: Русский