Фота УУС Мінаблвыканкам

Супрацоўнікі Маладзечанскага РАУС адправіліся ў школьныя ўстановы, каб у чарговы раз нагадаць пра элементарныя правілы бяспечных паводзінаў. 

У сярэдняй школе №12 размясцілася інтэрактыўная зона для вучняў малодшых класаў. У фармаце квэст-гульні вучні паўтаралі правілы. На імправізаваных станцыях (іх было восем) школьнікі выконвалі заданні, удзельнічалі ў віктарынах.

Дзецям патлумачылі як трэба паводзіць сябе дома, асаблівую ўвагу надалі правілах паводзін на чыгуначных шляхах і дарогах. Завяршылася мерапрыемства паказам тэматычных відэаролікаў.

Жадаючых атрымаць запаветны «расклад» з рук старэйшага інспектара ДПС АДАІ Сяргея Бартоша было каля 200 вучняў. Самым цямлівым маленькім пешаходам дасталіся прэзенты ад дарожнай міліцыі.

Маладзечанскія праваахоўнікі правялі прафілактычную працу з людзьмі рознага ўзросту. Супрацоўнікі РАУС наведалі працоўныя калектывы, адпрацавалі чыгуначныя станцыі «Уша» і «Аляхновічы». У цэнтры ўвагі вартавых парадку былі пешаходы ў навушніках і з тэлефонамі ў руках, а таксама веласіпедысты.

• Текст доступен на языке: Русский