Расследаванне сувязі паміж вэйпінгам і цяжкімі захворваннямі лёгкіх дазволіла выявіць надзвычай высокі ўзровень хімічнага ацэтату вітаміна Е амаль ва ўсіх прадуктах, якія змяшчаюць канабіс, паведамляе СNN.

Прынамсі, вэйп-прадукт, які змяшчае гэты хімікат, быў звязаны з кожным чалавекам, які захварэў.

Лабараторныя выпрабаванні, праведзеныя ў Нью-Ёркскім цэнтры здароўя ў Олбані, паказалі “вельмі высокі ўзровень” ацэтату вітаміна Е ў пробах, якія змяшчаюць канабіс.

Ацэтату вітаміну Е зараз надаецца “ключавая ўвага” расследаванняў захворванняў. Некаторыя з прадуктаў, у якіх знайшлі ацэтат вітаміна Е – гэта вэйпы са смакам цукерак.

Вітамін Е – гэта ацэтат, які звычайна даступны ў якасці харчовай дабаўкі. Ён не з’яўляецца ухваленым дадаткам для вэйп-прадуктаў, зацверджаных Праграмай медыцынскай марыхуаны штата Нью-Ёрк. Раней яго не знайшлі ў прадуктах на аснове нікаціну, якія тэставалі.

– Выпадкі лёгачных захворванняў, звязаных з вэйпінгам, працягваюць расці па ўсім штаце Нью-Ёрк і ўсёй краіне, – заявіў у пісьмовай заяве камісар па ахове здароўя Нью-Ёрка доктар Говард Цукер.

– Мы заклікаем грамадскасць уважліва ставіцца да любых прадуктаў вэйпінгу, якімі яны могуць карыстацца. Неадкладна звяртацца да доктара, калі ў іх з’явіліся нейкія незвычайныя сімптомы. Увогуле, вэйпінг невядомых рэчываў небяспечны, і мы працягваем вывучыць усе варыянты барацьбы з гэтым пытаннем аховы здароўя, – дадаў Цукер.

У дэпартаменце адзначылі, што ацетат вітаміна Е не можа прычыніць шкоду пры прыёме ўнутр вітамінавых дабавак або калі яго наносіць на скуру. Аднак аддзел працягвае вывучаць яго ўплыў на здароўе пры ўдыханні, паколькі яго алей-падобныя ўласцівасці могуць быць звязаны з сімптомамі, заўважанымі ў выпадках хваробы лёгкіх.

Па стане на чацвер 5 верасня, Дэпартманет штата Нью-Ёрка па ахове здароўя атрымаў 34 паведамленні аб цяжкіх захворваннях лёгкіх сярод пацыентаў ва ўзросце ад 15 да 46 гадоў, прычым усе яны ўжывалі адзін прадукт, які змяшчае канабіс, перш чым яны захварэлі.

Усе пацыенты таксама паведамілі аб нядаўнім ужыванні розных вэйп-прадуктаў са смакам вінаграду, сказалі ў аддзеле.

Дагэтуль вядомыя два выпадкі смерці – адзін у Ілінойсе і адзін у Арэгоне – ад цяжкай рэспіраторнай хваробы, і, магчыма, яны звязаныя з вэйпінгам.

Мацей Ганевіч, дацэнт кафедры анкалогіі і фармакалогіі Цэнтральнага анкалагічнага цэнтра Розуэл Парк, які спецыялізуецца на таксікалогіі, сказаў, што імкнецца даведацца больш аб высновах расследавання.

– Мне ўсё яшчэ незразумела, ці можа гэта быць сапраўды канкрэтнае злучэнне, – сказаў ён. – Вельмі верагодна, што ў прадукце ёсць яшчэ нейкі інгрэдыент, які наносіць шкоду.

Доктар Шарон Леві, дырэктар праграмы падлеткавага ўжывання і наркаманіі ў Бостанскай дзіцячай бальніцы, сказаў, што дагэтуль шмат невядома пра тое, што ў вадкасцях вэйпаў і як яны ўплываюць на людзей, якія іх выкарыстоўваюць.

– Я спадзяюся, што людзі зразумеюць, што гэта не тыя дабраякасныя прадукты, якія часам рэкламуюць, – сказала яна. – Мы павінны мець больш эфектыўны спосаб рэгулявання таго, што трапляе ў рукі грамадскасці. Нават калі мы выдалілі ўвесь ацэтат вітаміна Е з усіх гэтых прадуктаў, мы ўсё роўна не ў бяспецы.

Па стане на 27 жніўня Цэнтру па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША паведаміў, што вядома па меншай меры 215 магчымых выпадкаў у 25 станах цяжкай хваробы лёгкіх, якія могуць быць выкліканыя вэйпінгам – іншыя выпадкі яшчэ расследуюцца.

Цэнтр па кантролі і прафілактыцы захворванняў яшчэ не вызначыў адзіны прадукт, які які быў за гэта адказным.

У чацвер адміністрацыя па харчаванні і леках ЗША заявіла, што працягвае “цесна супрацоўнічаць” з Цэнтрам па кантролі і прафілактыцы, дзяржаўнымі і мясцовымі партнёрамі па ахове здароўя, каб расследаваць гэтыя інцыдэнты як мага хутчэй.

• Текст доступен на языке: Русский