Фота orehovod.com.

Тут ужо закладваюць плантацыі.

Як распавяла на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Таццяна Карбановіч, фермерскія гаспадаркі сумесна з навуковымі арганізацыямі закладваюць плантацыі фундука і грэцкага арэха ў мэтах імпартазамяшчэння.

У Мінскай і Гродзенскай абласцях фундук заклалі на плошчы каля 60 гектараў, грэцкі арэх — каля 22.

Таксама, Таццяна Карбановіч адзначыла, што ў сёлета плануюць сабраць каля 450 тон бахчавых культур. Асноўная частка пасадак сканцэнтравана ў Мінскай, Гомельскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцях.

Ужо сабралі амаль 130 тон арбузаў. Ураджай рэалізуюць праз сістэму Белкаапсаюза, дзе адпускная цана за кілграм кавуноў – 40-60 капеек.

• Текст доступен на языке: ruРусский