Фота yurline.spb.ru.

У Беларусі 9 верасня чакаецца да 29 градусаў цяпла. Небяспечных і неспрыяльных з’яў надвор’я сіноптыкі не прагназуюць, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Чакаецца пераменная воблачнасць. Па дадзеных сіноптыкаў, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.

Вецер прагназуецца паўднёва-заходні: ноччу слабы, днём ўмераны, па захадзе – парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе 10-16 градусаў цяпла. У сярэдзіне дня будзе плюс 23-29 градусаў.

• Текст доступен на языке: Русский