Фота Арсенал Дзяржынск.

Маладзечанскія футбалісты заваявалі баявую нічыю ў Дзяржынску, а чысцінцы і ашмянцы ўзялі свае перамогі. А вось смаргонцы не ўзялі тры ачкі.

Андэрдог 3:0 Івацэвічы

Мікіта Мятліцкі двойчы забіў галы (адзін з гульні, а другі з пенальці). А на 56-й хвіліне Аляксандр Халадзінскі зрабіў лік у гульне 3:0.

Арсенал 2:2 Маладзечна

Маладзечанцы пачалі гульню з аўтагола гульца «Арсенала» Дзмітрыя Стомаля. Дзмітры Асіпенка зраўняў лік, але зялена-белыя ў асобе Корсака забілі гол і зноў вышлі наперад. У другім тайме Вячаслаў Глеб забіў і забяспечыў сваёй камандзе нічыю.

 

Ашмяны-БДУФК 2:0 Асіповічы

«Ашмяны» далі парадвацца заўзятарам толькі ў другім тайме. Януш Ладуцька і Аляксандр Буры забілі галы, якія падарылі камандзе чарговыя тры ачкі ў скарбонку.

Смаргонь 0:0 Ліда

Смаргонцы не забілі ніводнага мяча на дамашнім полі ў абласным дэрбі з «Лідай». Смаргонская каманда зноў апусцілася на перадапошняе месца ў турнірнай табліцы.

 

 

• Текст доступен на языке: Русский