Мемарыял ьны комплекс "Трасцянец".

У выставачнай зале Вілейскага краязнаўчага музея ад 12 верасня па 18 кастрычніка правядуць выставу «Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць».

У ваколіцах вёскі Малы Трасцянец, уключанай сёння ў рысу Мінска, ад вясны 1942 года да лета 1944 года існаваў найбуенйшы лагер смерці на акупаванай тэрыторыі Савецкага Саюза.

Каб схаваць сляды злачынстваў, у канцы 1943 гады нацысты раскапалі і спалілі астанкі ахвяр.

Паводле ацэнкі, зробленай Надзвычайнай дзяржаўнай камісіяй у жніўні 1944 года, колькасць ахвяр склала 206 500 чалавек.

 

Гэта было грамадзянскае насельніцтва Беларусі, савецкія ваеннапалонныя, беларускія, аўстрыйскія, нямецкія і чэшскія габрэі, партызаны і падпольшчыкі.

Пасля 1945 года тут былі ўсталяваныя савецкія мемарыяльныя

знакі, а ў 2015 годзе ўрачыста адкрытлі вялікі мемарыяльны комплекс.

Дадзеная выстава, якая ўяўляе сабой пілотны беларуска-нямецкі праект, закліканая аддаць даніну памяці ахвярам Трасцянца і адначасова паказаць, якім чынам і дзе ў Беларусі, Германіі, Аўстрыі і Чэхіі захоўваецца памяць аб загінулых.

Распавядаецц таксама пра месцы масавага знішчэння ў Трасцянцы і тых, хто здзяйсняў злачынствы.

Мэта выставы – спрыяць таму, каб Малы Трасцянец зацвердзіўся ў грамадскай свядомасці як месца злачынстваў нацызму і помнік еўрапейскага значэння.

Дадзеная выстава – вынік міжнароднага дыялогу з удзелам гісторыкаў з Беларусі, Германіі, Аўстрыі і Чэхіі, які пачаўся ў жніўні 2014 года.

Арганізатарамі выставы выступілі Міжнародны адукацыйны цэнтр з Дортмунда, Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау і Фонд «Мемарыял памяці забітых габрэяў Еўропы».

Дызайн выставы выканала берлінскае агенцтва «Лінксбюндзінг»

Дзвюхмоўнаю нямецка-рускую перасоўную выставу адкрылі 8 лістапада 2016 года ў царкве Святой Кацярыны ў Гамбургу.

Адкрыццё ў Беларусі адбылося 13 сакавіка 2017 года ў будынку Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У дадатак да экспазіцыі падрыхтаваны дзвюхмоўны каталог выставы.

Адкрыццё выставы 12 верасня ў 15.00 па адрасе: пл. Свабоды, 1.

Запрашаюць усіх ахвотных.

• Текст доступен на языке: Русский