Здарэнне адбылося вечарам 7 верасня.  Трох чалавек засыпала грунтам каля вуліцы Гарадоцкая.

На месца прыехалі выратавальнікі.

Высветлілі, што падчас земляных работ па ўладкаванні ліўнёвай каналізацыі абрынуўся грунт у траншэі. Глыбіня траншэі больш за два метры, шырыня – 1,5 метра.

Да прыезду выратавальнікаўжыхары спрабавалі дапамагчы работнікам.

Пажарныя паднялі работнікаў. Двое з іх загінулі, аднаго шпіталізавалі.

• Текст доступен на языке: Русский