У Віцебску чатырохгадовае дзіця звалілася з акна. Маці пакінула яго на п’янага сужытніка

Днём 8 верасня 4-гадовы хлопчык выпаў з акна на трэцім паверсе аднаго з шматкватэрных дамоў у Віцебску. Маці пакінула дзіця на п’янага сужытніка, паведамляе СК.

Падчас здарэння з дзіцем быў сужытнік яго маці. Мужчына быў п’яны. У яго зафіксавалі больш за 2,2 праміле.

– Дзіця знаходзіцца ў бальніцы пад наглядам дактароў. Пагрозы яго жыццю і здароўю няма. Праводзіцца праверка, – паведамляюць у СК. Са жніўня гэта сям’я, у якой трое непаўналетніх дзяцей, знаходзіцца на ўліку, бо знаходзiцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

• Текст доступен на языке: ruРусский