Дзікія коні. Фота strana.ru.

У пачатку жніўня ў заказнік «Налібоцкі», на Валожыншчыну, прывезлі першых 50 дзікіх коней з Нідэрландаў.

Даставілі іх сюды ў спецыяльным фургоне, абсталяваным вентыляцыяй, паілкамі і кармушкамі.

Яшчэ 101 асобіну даставілі дзвюма партыямі.

Вядома, што дзікія коні ў Налібоцкай пушчы жылі яшчэ ў XV стагоддзі.

Можна сказаць, што жывёлы вярнуліся ў межы свайго спрадвечнага арэала.

— Нідэрландскі запаведнік перанаселены гэтымі коньмі — не хапае пашы, таму для жывёл шукаюць дом па ўсім свеце. У нас жа ў пушчы дастаткова плошчаў для вольнага выпасу — каля 350 гектараў лугоў. Галандскія калегі прапанавалі бясплатна падзяліцца з намі дзікімі коньмі, узялі на сябе большасць выдаткаў па перавозцы. У Беларусі коні ўжо паспелі прынесці нашчадкаў — нядаўна нарадзілася жарабя, – сказаў дырэктар Рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Налібоцкі» Васіль Гуркоў.

Дарэчы, гэтая парода называецца конік. Яе вывелі ў канцы 1930-х гадоў на тэрыторыі Белавежскай пушчы. Аднак, у час Другой сусветнай  жывёла трапіла ў Еўропу.

Цяпер коней утрымліваюць на карантыне. Іх выпусцяць на волю ў канцы кастрычніка. А ў далейшым яны дапамогуць захаваць палі заказніка ад зарастання хмызнякамі.

• Текст доступен на языке: Русский