Здарэнне адбылося сёння каля 14:40 на 85-м кіламетры аўтадарогі М14 у Мінскім раёне.

Кіроўца маршрутнага таксі “Фальксваген” кірунку Магілёў-Смаргонь наехаў на МАЗ. Аўтапоезд стаяў на абочыне з-за паломкі.

У маршрутцы было пяцёра пасажыраў. У выніку ДТЗ двое загінулі на месцы. Кіроўца і трое пасажыраў атрымалі раненні, іх шпіталізавалі. Кіроўца фуры не пацярпеў. Папярэдне кіроўцы цвярозыя.

Прычыны аварыі высвятляюць. На месцы працуе следча-аператыўная група, ДАІ, медыкі.

• Текст доступен на языке: ruРусский