Участак дарогі, дзе сёння правядуць следчы эксперымент. Фота СК.

На аўтадарозе «Мінск – Калачы – Мядзел» абмяжуюць рух.

Сёння, 9 верасня, ад 12.00 да 14.00 на 22-м кіламетры аўтадарогі «Мінск – Калачы – Мядзел» паблізу вёскі Камсамолец Мінскага раёна запланавана правядзенне следчага эксперымента.

Следчыя будуць устанаўліваць абставіны дарожна-транспартнага здарэння.

У гэты час абмежуюць рух машын на гэтым участку ў напрамку Мінска, паведамілі ў Следчым камітэце.

Следчыя просяць удзельнікаў дарожнага руху загадзя планаваць маршрут з улікам прадастаўленай інфармацыі.

• Текст доступен на языке: Русский