Фота zviazda.by

Пераможца конкурсу «Міс Беларусь» Марыя Васілевіч будзе балатавацца ў Палату прадстаўнікоў.

Марыя, якая перамагла на конкурсе прыгажосці ў 2018 годзе, будзе балатавацца ў Кальварыйскай акрузе №104. Яе апанентам можа стаць грамадскі актывіст Максім Вінярскі.

Карані Марыі Васілевіч з Вілейшчыны. З вёскі Порса паходзіць яе бацька. Тут дзяўчына часта адпачывала ў бабулі.

Марыя Васілевіч часта суправаджае Аляксандра Лукашэнку ў паездках і на розных мерапрыемствах.

• Текст доступен на языке: Русский