Смаргонцы спрабавалі скрасці кабель на 450 рублёў. Іх адразу затрымалі

У Смаргоні двое мясцовых жыхароў паспрабавалі скрасці сілавы кабель з тэрыторыі прадпрыемства па праспекце Індустрыяльны.

Мужчыны нідзе не працуюць, таму вырашылі выкрасці амаль 200 метраў кабеля, каб атрымаць грошы з яго продажу.

Малодшы з падазраваных раней працаваў на прадпрыемстве, аднак яго звольнілі за парушэнне дысцыпліны. Каля гадзіны дня нядзелі ён са сваім таварышам адправіўся на былое працоўнае месца за асабістымі рэчамі. На тэрыторыю прайшлі праз месца, дзе няма плота, забралі спецвопратку і прыхапілі кабель на суму 450 рублёў.

Зламыснікі накіраваліся на выхад па тым жа маршруце, па якому і зайшлі, аднак былі заўважаныя майстрам (былым кіраўніком звольненага работніка) і вартаўніком. Іх затрымалі на месцы злачынства.

У дачыненні да іх распачалі крымінальную справу па артыкуле «Крадзеж».

• Текст доступен на языке: ruРусский