7 верасня дзевяць кваліфікаваных псіхолагаў з Маладзечна і Мінска расказалі пра найбольш распаўсюджаныя праблемы ў грамадстве, прапанавалі ўдзельнікам пэўныя тэмы для абмеркавання.

Да прыкладу, псіхолаг з Маладзечна Марына Валасковіч вяла групу эмацыйнага здароўя. Яна тлумачыла ўдзельнікам, што такое эмоцыі і чаму іх трэба прымаць.

Сталічны псіхолаг Алена Аўчыннікава закранула тэму парушэнняў харчовых паводзін, крызісаў і траўмаў. Яе кароткая, лаканічная і карысная лекцыя праходзіла пад назвай «Уплыў бацькоў на развіццё расстройстваў харчовых паводзін у дзяцей».

Кожны прафесіянал раскрыў праблемы і даў парады прысутным. Самае галоўнае, што форум быў адкрыты для ўсіх ахвотных. І кожны мог знайсці лекцыю або майстэрню па душы.

– Прасіць пра дапамогу не сорамна, а трэба. І магу смела запэўніць, у спецыялістаў гэта выйшла на ўра, – адзначыла адна з удзельніц форуму.

Дадзенае мерапрыемства ў Маладзечне ладзілі ўпершыню.

• Текст доступен на языке: Русский