Жыхар Валожына паехаў на заробкі ў Санкт-Пецярбург і знік. Міліцыя шукае яго

Валожынскі РАСК шукае 42-гадовага Аляксея Аляксандравіча Атстаўнова.

Зніклы – ураджэнец вёскі Масцішча Валожынскага раёна.

Ён зарэгістраваны па адрасе: Валожын, вуліца 8 Сакавіка, 7/2.

Сёлета 16 чэрвеня ён паехаў на заробкі у Санкт-Пецярбург. Да гэтага часу месцазнаходжанне мужчыны не ўстанавілі, – паведамляюць у Валожынскім РАСК.

Прыкметы: на выгляд каля 41 года, рост 160-174 сантыметры, худы, з авальным смуглявым тварам. Сярэдні лоб, малы прамы нос, прамыя светлыя валасы. Можа насіць бараду. Глухі голас, ясная гаворка, памер абутку 42-43.

Асобыя прыкметы: сутулы, татуіроўка на левым або правым плячы ў выглядзе павука.

• Текст доступен на языке: Русский