Фота .zakon.kz.

За апошнія тры дзясяткі гадоў сярэднегадавая тэмпература ў Беларусі вырасла на 1,3 градуса.

Амаль паўтара стагоддзя перыяды пацяпленняў і пахаладанняў у Беларусі чаргаваліся, распавялі ў праграме «Плюс-мінус». І толькі апошнія дзесяцігоддзі слупок тэрмометра трымае курс на павышэнне.

Метэаролагі папярэджваюць: калі не прымаць ніякіх мер па зніжэнні тэмпу змены клімату, да канца стагоддзя на тэрыторыі Беларусі максімальная тэмпература паветра павысіцца да +42, а зіма і зусім скароціцца ўдвая.

 

 

• Текст доступен на языке: Русский