На Валожыншчыне машына ўляцела ў дрэва. Загінуў 81-гадовы кіроўца

У нядзелю, 8 верасня, у Валожынскім раёне паміж станцыяй Радашкавічы і вёскамі Туркаўшчынана і Гіравічы на аўтадарозе адбылося смяротнае ДТЗ.

Як распавялі ў УДАІ МУС, аўтамабіль Kia на закругленні дарогі па незразумелай прычыне працягнуў рухацца прама.

У выніку 81-гадовы кіроўца ўляцеў ў дрэва і загінуў.

На месца здарэння аператыўна прыбыла брыгада хуткай дапамогі і канстатавала смерць кіроўцы.

Дакладная прычына смерці будзе ўсталяваная пасля судова-медыцынскай экспертызы. Праверка па гэтай справе працягваецца.

 

 

• Текст доступен на языке: ruРусский