Фота pinterest.com.

Паводле праекта ЮНЭСКА, рыхтаваць школьнікаў-мультыплікатараў будуць у 12 гарадах Беларусі. Сярод іх і Маладзечна.

Праект называецца «Моладзевая валанцёрская сетка: Экалогія на пальцах». Яго мэта –  стварэнне сістэмы падрыхтоўкі школьнікаў-мультыплікатараў. Мяркуецца, што падрыхтаваныя маладыя людзі павысяць ўзровень экалагічнай культуры і экалагічнай асветы сваіх аднагодкаў.

Маладзёжная валанцёрская сетка будзе ўключаць 13 гуртоў мультыплікатараў ў 12 гарадах Беларусі: Мінску, Брэсце, Гродна, Мастах, Віцебску, Магілёве, Гомелі, Рагачове, Мазыры, Барысаве, Маладзечне, Слуцку.

У кожнай групе – па 24 школьнікі 12 выкладчыкаў, паведамляе Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА.

Усяго падрыхтуюць 312 школьнікаў-мультыплікатараў, якія далей падзеляцца сваімі ведамі ў галіне экалагічнай культуры амаль з сарака тысячамі навучэнцаў.

Праект пачнуць у верасні, а закончаць сёлета ў снежні.

• Текст доступен на языке: Русский