Мужчына забыўся кашалёк у бары. Яго скраў работнік установы, які раней сядзеў за крадзеж

Паход у забаўляльную ўстанову скончыўся не зусім удала для 33-гадовага мужчыны.

Ён прыйшоў у адзін з бараў Астраўца, на выхадзе расплаціўся і забыўся партманэ на стойцы. У той дзень у установе працаваў 24-гадовы малады чалавек. Ён і вырашыў забраць сабе пакінуты кашалёк са 140 рублямі. Праз некаторы час пацярпелы выявіў прапажу і звярнуўся ў праваахоўныя органы.

– Пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі мясцовага райаддзела міліцыі разабраліся ў абставінах крадзяжы і высветлілі асобу падазраванага, – паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Раней малады чалавек ужо двойчы прыцягваўся да крымінальнай адказнасці па артыкуле «Крадзеж». Па дадзеным эпізодзе ўзбуджаная крымінальная справа па аналагічным артыкуле.

• Текст доступен на языке: ruРусский