Фота pixabay.com.

У Беларусі на пачатак верасня было адкрыта 72 887 дэпазітных рахункаў на сямейны капітал, піша tut.by.

Іх агульная сума склала амаль 728,9 мільёна долараў, паведамілі ў Мінпрацы. Праграма сямейнага капіталу, якую запусцілі з 2015 года, заканчваецца сёлета, але ўлады могуць падоўжыць яе да 2024-га.

Улады мелі намер падоўжыць праграму сямейнага капіталу да канца 2024 года, а таксама заняцца дапамогамі на дзяцей і пенсіямі шматдзетным. Аднак такое рашэнне не прынята.

Пры гэтым плануецца, што сем’і змогуць датэрмінова выкарыстоўваць грошы для паляпшэння жыллёвых умоў, атрымання адукацыі, паслуг у сферы аховы здароўя.

Праграма сямейнага капіталу прадугледжвае, што пры з’яўленні трэцяга і наступных дзяцей сям’і пераводзяць дзесяць тысяч долараў на спецыяльны рахунак.

Грошы можна выдаткаваць, калі дзіцяці, на якога аформлены капітал, споўніцца 18 гадоў – на паляпшэнне жыллёвых умоў, аплату адукацыі або лячэння.

Грошы не выдаюцца на рукі, а захоўваюцца на спецыяльным дэпазіце ў Беларусбанку.

• Текст доступен на языке: ruРусский