Аляксандр Лукашэнка 9 верасня падпісаў Указ № 329 “Аб нацыянальных і зборных камандах Рэспублікі Беларусь па відах спорту”.

Дакумент накіраваны на сістэматызацыю і ўпарадкаванне работы па фарміраванні нацыянальных і зборных камандаў.

У дадатак да дзеючых раней нормаў Указ замацаваў абавязак спартсменаў кампенсаваць выдаткі на іх падрыхтоўку ў выпадку сістэматычнага парушэння абавязкаў па ўдзелу ў спартыўных спаборніцтвах або выступленнях за нацыянальныя і зборныя каманды замежных дзяржаў.

• Текст доступен на языке: ruРусский