На фота: Е.Глусская, Ж.Глінская, Е. Дарняк, С. Мацкевіч, О. Юшко, А. Сиваковач, І. Гордзей. Фота osh.by

У мінулыя выходныя Гродзеншчына прымала спартакіяду «Залаты колас» сярод сельскіх жыхароў па валейболе.

Ашмянкі абыгралі саперніц з Навагрудка і Смаргоні. Такім чынам, яны забяспечылі сабе выхад у фінал. Фінальная гульня з камандай Дзятлаўскага раёна завяршылася з лікам 2:0. Ашмянская жаночая каманда зноў стала пераможцам. Гэта другая перамога жаночай валейбольнай каманды на абласной спартакіядзе «Залаты колас».

У мінулым годзе валейбалісткі таксама былі лідарамі. У скарбонцы іх узнагарод – кубак, дыпломы і памятныя медалі.

• Текст доступен на языке: Русский