Фота Радыё Свабода.

Дзяржаўны абвінаваўца прасіў суд пакараць Вадзіма М. максімальна магчымым тэрмінам. Прысуд агучылі ў будынку суду Стаўбцоўскага раёна, справу разглядаў Мінскі абласны суд, піша Радыё Свабода.

Разгляд справы пачаўся 19 жніўня, працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Падчас судовых спрэчак дзяржаўны абвінаваўца папрасіў пакараць Вадзіма М. зняволеннем на 13 гадоў. Вядома таксама, што абвінавачаны прызнаў сваю віну часткова.

У выніку суд прысудзіў Вадзіму М. пакаранне ў выглядзе 13 гадоў калоніі.

Суд таксама пастанавіў спагнаць 110 тысяч рублёў кампенсацыі для сямʼі забітай настаўніцы.

Вадзіма М. абвінавачвалі ў злачынствах, прадугледжаных:

  • ч. 3 арт. 339 (хуліганства з выкарыстаннем зброі);
  • пп.1, 6, 13 ч. 2 арт 139 (забойства дзвюх і больш асобаў з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх матываў);
  • ч.1 арт.14 (замах на злачынства);
  • пп.1, 6, 10, 13 ч. 2 арт. 139 (забойства дзвюх і больш асобаў з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх матываў і забойства асобы ў сувязі з выкананнем ёй службовых абавязкаў).

Усе ўдзельнікі працэсу ў першы дзень пасля яго пачатку далі падпіску аб невыдаванні матэрыялаў справы.

Яны не маюць права расказваць пра тое, што адбывалася ў судовай залі падчас разгляду працэсу.

• Текст доступен на языке: ruРусский