Памерла маладая мама з Брэстчыны, якой заціснула шыю аўтамабільным шклопад’ёмнікам

З прыкметамі механічнай асфіксіі і цялеснымі пашкоджаннямі жанчыну прывезлі ў бальніцу 31 жніўня. А 7 верасня яе не стала.

20-гадовая жыхарка Жабінкі, якой заціснула шыю шклопад’ёмнікам аўтамабіля, памерла ў рэанімацыі брэсцкай бальніцы 7 верасня паведаміў tut.by афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Брэсцкай вобласці Зміцер Іванюк.

Нагадаем, 31 жніўня жанчыну прывезлі ў бальніцу з прыкметамі механічнай асфіксіі і цялеснымі пашкоджаннямі.

Высветлілася, што яна разам з сям’ёй гасцявала ў вёсцы Старое Сяло. Каля паловы пятай дня яе без прытомнасці, заціснутай шклом пярэдняй левай дзверы аўто, знайшоў муж. Мужчына разбіў шкло, вызваліў жонку з пасткі і выклікаў хуткую.

Па папярэдніх дадзеных, жанчына паспрабавала дастаць двухгадовую дачку з салона праз адкрытае акно. Магчыма, у гэты момант дзяўчынка націснула кнопку шклопад’ёмніка.

• Текст доступен на языке: ruРусский