Сёння агучаць прысуд у справе аб двайным забойстве ў школе ў Стоўбцах

Працэс пачаўся 19 жніўня. Ён праходзіў у закрытым рэжыме. Пракурор просіць пакараць абвінавачанага максімальным тэрмінам зняволення.

Вадзіма М. абвінавачваюць у злачынствах, прадугледжаных:

  • ч. 3 арт. 339 (хуліганства з выкарыстаннем зброі);
  • пп.1, 6, 13 ч. 2 арт.139 (забойства дзьюх і больш асобаў з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх матываў);
  • ч.1 арт.14 (замах на злачынства);
  • пп.1, 6, 10, 13 ч. 2 арт. 139 (забойства дзвюх і больш асобаў з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх матываў і забойства асобы ў сувязі з выкананнем ёй службовых абавязкаў).

Разгляд справы прайшоў у закрытым рэжыме (паводле ч. 2 арт. 23 УПК), бо М. не дасягнуў 16-гадовага ўзросту на момант злачынстваў, у якіх яго абвінавачваюць. У матэрыялах справы былі звесткі пра стан ягонага здароўя, якія складаюць мэдыцынскую тайну (арт. 46 закону «Аб ахове здароўя»).

Першапачаткова на пасяджэнне зьбіраліся дапусціць толькі бацькоў абвінавачанага, а таксама па адным пацярпелым – мужа загінулай настаўніцы і бацьку 11-класьніка Аляксандра Р. Аднак на першым паседжанні судзьдзя пагадзіўся прызнаць пацярпелымі таксама сястру настаўніцы Марыны Пархімовіч і яе сына.

Пачынаючы з 19 жніўня, суд праходзіў амаль без перапынкаў. Разгляд справы быў прыпынены на некалькі дзён толькі перад спрэчкамі бакоў, якія прайшлі ў панядзелак 9 верасня.

Падчас іх пракурор папрасіў пакараць абвінавачанага максімальна магчымым тэрмінам – 13 гадамі зняволеньня.

Прысуд будзе агучаны ў будынку раённага суда ў Стоўбцах 16-й гадзіне.

• Текст доступен на языке: ruРусский