Здарэнне на Мядзельшчыне: Трактар ехаў па полі і загарэўся

Здарэнне адбылося 10 верасня каля 12.00 у вёсцы Воўчына Занарацкага сельсавета.

Калі выратавальнікі прыехалі на месца, убачылі што на полі гарыць трактар.

Стала вядома, што ён ехаў па полі мясцовай гаспадаркі і загарэўся.

Як расказала карэспандэнту інспектар групы прапаганды і агітацыі Мядзельскага РАНС Ірына Карапецян, агонь цалкам знішчыў трактар. Прычыну высвятляюць. Людзі не пацярпелі.