Фота vk.com/hcdinamomolodechno

Маладзечанскія дынамаўцы перамаглі «Юнацтва», а гулец каманды пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Краўчанкі пракаментаваў удалы старт у Экстралізе.

Нападаючы «Дынама-Маладзечна» Павел Баярчук лічыць, што каманда перамагае за кошт балансу.

– Лідарства «Дынама» не выпадкова?

– Мы ў распранальні гаворым пра тое, што хочам гуляць за першае месца, таму ў кожным матчы ў нас мэта – перамога. Робім для гэтага ўсё і ідзем на сваёй пазіцыі.

– Што ёсць у Маладзечне, чаго няма ў іншых каманд?

– Мне здаецца, у нас добры баланс паміж абаронай і атакай. Брыгады меншасці гуляюць выдатна ў кожным матчы, уключаючы сённяшні. Тыя, хто павінен закідваць – закідваюць, хто не павінен прапускаць – не прапускаюць. За кошт гэтага балансу мы і выйграем.

• Текст доступен на языке: ruРусский