Фота vk.com/hcdinamomolodechno

Маладзечанцы перамаглі былую каманду Міхаіла Захарава, які сышоў з пасады галоўнага трэнера некалькі дзён назад.

Падапечныя Дзмітрыя Краўчанкі вырвалі перамогу на гасцявой пляцоўцы з лікам 4:1. Шайбы забілі Сыты, Лісічкін і двойчы Зубрыцкі.

«Дынама» 4:1 «Юнацтва»

– Хачу павіншаваць заўзятараў з Маладзечна з перамогай. Дзякуй ім, што прыехалі ў Менск і падтрымалі нас. Першы перыяд у нас не атрымаўся. Мы планавалі гуляць не так. Яшчэ і гол прапусцілі ў большасці. Але нам пашанцавала, што адыграліся. У пэўны момант перахапілі ініцыятыву і трымалі гульню пад кантролем. У трэцім перыядзе было шмат нерваў і выдаленняў – гэта нас збівала. Мы рады перамозе над моцным сапернікам, – сказаў пасля матча галоўны трэнер Дзмітры Краўчанка.

• Текст доступен на языке: ruРусский