Фота www.tjs-selfdrive.co.uk

У новай рэдакцыі правіл дарожнага руху пешаходам забароняць карыстацца гаджэтамі, калі яны перасякаюць дарогу. Аб гэтым belta.by расказаў старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС Аляксандр Шаўчэнка.

Неабходнасць у змене заканадаўства з’явілася ў тым ліку з-за развіцця тэхналогій.

Згодна з абноўленым ПДР будзе забаронена “пры выхадзе на праезную частку і руху па ёй здзяйсняць дзеянні, што пагражаюць бяспекі дарожнага руху”.

Як патлумачыў Аляксандр Шаўчэнка, гэта азначае, што, перасякаючы дарогу, нельга будзе ісці ў навушніках, у капюшоне, глядзець у тэлефон, паколькі гэта адцягвае ўвагу пешахода.

• Текст доступен на языке: ruРусский