Фота fishnews.ru.

У Беларусі вызначылі спіс рыбгасаў, якім у 2019-2022 гадах дадуць субсідыі. сярод іх – гаспадаркі з Маладзечаншчыны і Смаргоншчыны.

Субсідыі пойдуць на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытамі, выдадзенымі у 2019 годзе для набыцця камбікармоў для рыбы і пагашэння запазычанасці.

У пералік увайшлі наступныя арганізацыі: ААТ «Грыцава» з Маладзечанскага раёна і ААТ «Солы» са Смаргоншчыны.

Прадастаўляць рыбгасам субсідыі будуць штомесяц за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

• Текст доступен на языке: ruРусский