Мужчына выпадкова прачнуўся ноччу і ўбачыў у двары машыну ў агні

Ноччу 11 верасня ў вёсцы Сыманэлі гарэла машына.

Паведамленне аб пажары ў Астравецкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла ад жонкі гаспадара аўтамабіля.

У гэты час гаспадары ўжо спалі. Але нешта прымусіла падняцца мужчыну – і, як праходзіў па хаце, ён заўважыў у двары святло. Мужчына зразумеў, што гарыць іх машына, разбудзіў жонку, якая выклікала ратавальнікаў, а сам кінуўся тушыць пажар з дапамогай вогнетушыцеля. На дапамогу да яго падаспеў сусед – разам яны справіліся з узгараннем яшчэ да прыбыцця пажарных разлікаў.

У выніку пашкоджаны маторны адсек і прыборная панэль. Прычынай узгарання стала кароткае замыканне электраправодкі.

• Текст доступен на языке: ruРусский