Фота osh.by

Графіці малююць на сцяне будынка па вуліцы Савецкай, у якім знаходзяцца пад адным дахам краязнаўчы музей імя Ф. Багушэвіча і гарадская аптэка.

Будучая карціна на сцяне музея – гэта другая частка трыпціха (твор, які складаецца з трох карцін) «Тры старасты ашмянскія – Радзівіл, Сапега, Агінская. XVI-XVIII ст».

Першая частка трыпціха размясцілася яшчэ ў 2013 годзе на сцяне будынка (кафэ «Галактыка» і крама «Пачастунак»).

Мастачкі Ганна Выгонная і Яўгенія Юнашева намалююць Паўла Стэфана Сапегу разам з жонкай Альжбетай. Павел Сапега – грамадскі і ваенны дзеяч. Яго ведаюць як ўладальніка замка ў Гальшанах. Ён быў падканцлерам літоўскім, старастай ашмянскім і гомельскім.

– Пасля завяршэння малюнка мы плануем павесіць шкляныя таблічкі-анатацыі, дзе можна будзе прачытаць пра сэнс карцін, каб нашы працы не засталіся проста графіці. Прадбачыць час завяршэння працэсу пакуль нельга: усё залежыць ад надвор’я – не заўсёды магчыма маляваць з-за яго капрызаў. Ад падрыхтоўкі сцяны таксама шмат залежыць, але тут малюецца добра, «палатно» нам трапілася нядрэннае, – распавядае Выгонная.

• Текст доступен на языке: Русский